З 17 верасня 2024 года наш пакет тэлепраграм будзе дапоўнены тэлеканалам навін «Першы інфармацыйны». Канал будзе кругласутачна прадастаўляць самую актуальную, цікавую, правераную і важную інфармацыю.
Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 11 верасня 2024 г. № 665 гэты тэлеканал уваходзіць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм. Указанай пастановай таксама зменена паслядоўнасць тэлепраграм у пераліку:
- Тэлепраграма "Беларусь 1".
- Тэлепраграма "Агульнанацыянальнае тэлебачанне".
- Тэлепраграма "Сталічнае тэлебачанне".
- Тэлепраграма "Мір".
- Тэлепраграма "Першы інфармацыйны".
- Тэлепраграма "Расія-Беларусь".
- Тэлепраграма "НТВ-Беларусь".
- Тэлепраграма "Беларусь 3".
- Тэлепраграма "Беларусь 5".
- Тэлепраграма "Беларусь 2".
У выпадку, калі ў вас узнікнуць цяжкасці пры праглядзе тэлепраграм агульнадаступнага пакета, або з настройкай тэлевізараў пасля змены сеткі вяшчання, Вам неабходна звярнуцца па кансультацыю ў наш колл-цэнтр па тэлефоне 8 (017) 388-33-33.
Прыемнага прагляду!